Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі адзначылі юбілей ГУЛАГу і пахвалілі мужнасьць яго кіраўнікоў​


У горадзе Салікамск турэмшчыкі адзначылі 75-годзьдзе Усольлагу — аднаго зь першых лягераў сыстэмы ГУЛАГ, — паведамляе інтэрнэт-газэта znak.com. Падчас сьвята яны зь пяшчотай казалі пра значэньне лягера і карысьць, якую ён прынёс.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел мясцовыя чыноўнікі. Яны павіншавалі асабісты склад устаноў крымінальна-выканаўчай сыстэмы зь юбілеем і ўручылі заслужаныя ўзнагароды. Пасьля гэтага быў арганізаваны канцэрт.

«Усольлаг — гэта тысячы кілямэтраў дарог, сотні лясных пасёлкаў, больш за 60 тысяч супрацоўнікаў, працоўных і служачых, якія працавалі на працягу 75 гадоў, гэта школы, дзіцячыя сады, клюбы», — казалі пра лягер арганізатары сьвята.

У розныя гады ва Ўсольлагу ўтрымліваліся ад 10 да 30 тысяч чалавек. Да 1955 года ў лягеры адбывалі зьняволеньне ня толькі крымінальнікі, але і асуджаныя па палітычных артыкулах. У прыватнасьці, тэрмін па 58-м артыкуле «Контррэвалюцыйныя злачынствы» тут адбываў актор Аляксей Дзікі, які двойчы выканаў ролю Іосіфа Сталіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG