Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​Ужо сёньня 6 лютага 2015: Юбілей Боба Марлі і Аляксандра Лукашука


Мёрскі раён, аўтар Дзмітрый Маліноўскі

Мёрскі раён, аўтар Дзмітрый Маліноўскі

Найбольш важныя падзеі 6 лютага, а таксама чым гэты дзень запомніўся ў гісторыі.

Фота дня

Афіша:

У Нацыянальным мастацкім музэі адбудзецца адкрыцьцё выставы жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Ўладзіміра Стальмашонка «Летапіс часу» і прэзэнтацыя канвэрта з маркай, прысьвечанай мастаку. У гэты вечар адбудзецца таксама прэзэнтацыя альбому «100 шэдэўраў Нацыянальнага мастацкага музэю Рэспублікі Беларусь» выдавецтва «Мастацкая літаратура». Пачатак а 17.00.

У Гомелі адбудзецца першая рэгіянальная прэзэнтацыя манаграфіі Віктара Цемушава «На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага» (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)«. У вечарыне возьмуць удзел картограф, кандыдат гістарычных навук Дзмітрый Віцько і выдавец, кандыдат філязофскіх навук Валер Булгакаў. Канфэрэнц-заля гатэля «Амакс», пачатак а 16.00.

У клюбе «Піраты» ў Менску адбудзецца канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra. Канцэрт адбудзецца ў рамках праекту «Жывы Тузін», які ладзяць партал Tuzin.fm і грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі!».

У дзяржаўнай рэзыдэнцыі Расейскай Фэдэрацыі «Горкі», што ў Падмаскоўі, сустракаюцца прэм’ер-міністры Армэніі, Беларусі, Казахстану, Расеі і Кіргізстану.

Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей едзе ў Нямеччыну, дзе возьме ўдзел у 51-ай Мюнхенскай канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі.

У гісторыі:

1921 — выйшаў дэкрэт, якi надаў беларускай, габрэйскай (iдыш), польскай i расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР.

У памяці:

1893 — нарадзіўся Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца, лексыкограф і фальклярыст.

1914 — нарадзіўся Аркадзь Куляшоў, народны паэт, перакладчык.

1928 — нарадзіўся Ўладзімер Стальмашонак, беларускі мастак.

1945 — нарадзіўся Боб Марлі, ямайскі сьпявак і гітарыст, найбольш вядомы выканаўца ў стылі рэгі.

1955 — нарадзіўся Аляксандар Лукашук, журналіст, пісьменьнік, дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода (з 1998). Аўтар дакумэнтальных кніг і фільмаў пра гісторыю Беларусі ў ХХ ст., ляўрэат літаратурных і журналісцкіх прэміяў, заснавальнік Бібліятэкі Свабоды. У 2014 выйшаў першы том выбраных твораў «Вяртаньне нацыяналіста», у 2015 другі том — «Дзясяты паверх».

1995 — памёр Валянцін Рабкевіч, літаратуразнавец, перакладчык, паэт.

Цытата:

«Свабода — гэта мова, на якой Бог гаворыць з чалавекам, а чалавек з Богам. І абодва глуханямыя».

Аляксандар Лукашук​

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG