Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі стварылі каталіцкі малітоўнік для смартфонаў


Злева направа: Арцём Баёк, Цігран Саркісян і Яўгеній Карачынскі.

Злева направа: Арцём Баёк, Цігран Саркісян і Яўгеній Карачынскі.

Моладзь зь менскай парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, што ў мікрараёне Сухарава — Арцём Баёк, Цігран Саркісян і Яўген Карачынскі — пад кіраўніцтвам вікарыя парафіі айца Андрэя Сідаровіча распрацавала мабільную вэрсію каталіцкага малітоўніка для смартфонаў.

Новы App у смартфоне дазваляе карыстацца афіцыйнымі малітвамі Касьцёлу і мець доступ да штодзённых літургічных чытаньняў праз смартфон і пляншэт.

Ксёндз Андрэй Сідаровіч кажа, што смартфонамі, пляншэтамі, іншымі гаджэтамі цяпер карыстаецца ня толькі моладзь, але і парафіяне сталага веку:

Вельмі зручна і проста карыстацца. Прадукт якасны і запатрабаваны.

«Па водгуках, якія мы атрымалі ў першыя дні, па колькасьці спампоўваньняў, а таксама па статыстыцы, колькі разоў мабільным дадаткам карысталіся — стрэл быў у дзясятку. Вельмі зручна і проста карыстацца. Прадукт якасны і запатрабаваны.

Малітоўнік

Малітоўнік

Для нас таксама вельмі важна моўнае пытаньне. Ня ўсе прыхаджане, можа, размаўляюць па-беларуску, але афіцыйная мова касьцёлу — беларуская мова. Таму наш праект, наш малітоўнік — беларускамоўны. (Назвы на Google Play падпісаныя па-расейску чыста з тэхнічных прычынаў.) Афіцыйныя малітвы — усе па-беларуску. Ёсьць, праўда, разьдзел, які называецца „Літургія гадзінаў“, які пакуль на расейскай мове, але толькі з той прычыны, што там вельмі вялікі аб’ём тэкстаў. Але гэта часовая зьява, паступова перакладзем».

Адзін з распрацоўшчыкаў Цігран Саркісян кажа, што малітоўніка пад рукой часьцяком няма, а тэлефон цяпер заўжды з сабой. Вырашылі, што цікава было б зрабіць мабільны дадатак:

Працавалі мы ўтраіх цягам прыкладна шасьці месяцаў — пачаў адзін, падхапіў другі, завяршыў трэці, Можна было б і хутчэй, але ж у кожнага праца, свае справы, штосьці не адразу атрымлівалася.

«Працавалі мы ўтраіх цягам прыкладна шасьці месяцаў — пачаў адзін, падхапіў другі, завяршыў трэці, Можна было б і хутчэй, але ж у кожнага праца, свае справы, штосьці не адразу атрымлівалася. Спачатку не плянавалі зьмяшчаць у малітоўніку чытаньні дня. Але, як паказвае статыстыка, менавіта чытаньні і сталі „разынкай“ малітоўніка.

Мы назіраем за статыстыкай. У першы ж тыдзень пасьля запуску малітоўніка App быў спампаваны 418 разоў, пры гэтым толькі разьдзел з малітвамі быў прагледжаны больш за 5 тысяч разоў.

Цяпер мы дапісваем вэрсію iOS для тэлефонаў iPhone. Потым тыдзень мадэрацыі, і можна будзе карыстацца вэрсіяй для iPhone». У плянах — яшчэ і вэрсія для Windows Phonе. Але пакуль яшчэ няма распрацоўшчыкаў, актыўна шукаем. Калі ў кагосьці зьявіцца жаданьне дапамагчы — будзем толькі рады«.

Зручны для кожнага верніка малітоўнік можна запампаваць у свой смартфон на Google Play (праз пошук слоў «Малитовник» або «Молитвенник Католический» ці праз QR-код). На гэтую старонку можна выйсьці і праз сайт парафіі

XS
SM
MD
LG