Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт кіраўніка амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства адбываецца ў той час, калі Вашынгтон блізкі да зьмены сваёй палітыкі, якая раней не прадугледжвала пастаўку Ўкраіне зброі для барацьбы з прарасейскімі баевікамі на ўсходзе краіны.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вызначаецца ў гэтым пытаньні на фоне заяў Пэнтагона, які выступае ў падтрымку ўзброенай дапамогі Кіеву. 4 лютага ў камітэце Сэната ЗША па ўзброеных сілах пра гэта сказаў кандыдат на пасаду новага міністра абароны Эштан Картэр.

Прэзыдэнт Парашэнка заявіў, што яго вайскоўцы маюць значную патрэбу ў сучаснай зброі, каб адбіць атакі сэпаратыстаў.

У канфлікце, які доўжыцца на Данбасе з красавіка 2014 года, загінулі больш за 5300 чалавек. Прынамсі пяць чалавек загінулі 4 лютага ў кантраляваным баявікамі Данецку, калі снарад трапіў у будынак шпіталя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG