Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая песьня Сяргея Міхалка: «Родны край, я люты здраднік, мяне пакарай»


Сяргей Міхалок

Сяргей Міхалок

Гурт BRUTTO апублікаваў на сваёй старонцы ў youtube новую песьню Сяргея Міхалка.

Сяргей Міхалок распачынае відэа з прысьвячэньня: «У майго Макара сёньня імяніны. Віншую яго песьняй «Родны край».

«Родны, Родны Родны край,

Я табе вораг, мяне не чакай.

Родны, родны, родны брат,

Бойся мяне, я злодзей ды кат,

Родная, родная, родная маці,

Я ваўкалак, хавайся ў хаце.

Родны, родны, родны бацька,

Сын звар’яцеў, ня трэба чакаць яго.

Родны край...​ Родны край...

Родны, родны, родны бусел

Дзюбай мяне ў вочы ды вусны.

Родны, родны, родны вецер,

Гані мяне прэч, я попел ды сьмецьце.

Родны, родны, родны ланцуг,

Даві мяне больш, я шэры пацук

Родны, родны, родны край

Я люты здраднік, мяне пакарай».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG