Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу памерла былая блякадніца, якую зьвінавацілі ў крадзяжы трох пачкаў масла


Як распавяла карэспандэнт Радыё Свабода Тацьцяна Вольцкая, жанчыну ва ўзросьце 81 году даставілі ў дзяжурную частку міліцыі па заяве дырэктара пецярбурскай крамы «Магніт». Той заявіў, што жанчына спрабавала, не заплаціўшы, вынесьці з крамы тры пачкі масла агульным коштам каля 300 расейскіх рублёў (крыху больш за 4 даляры).

Спрацавала сыгналізацыя, жанчыну спыніла ахова; выявіўшы ў пакоі дагляду неаплачаны тавар, супрацоўнікі крамы выклікалі паліцыю.

Калі пажылую жанчыну прывезьлі ў пастарунак, ёй адразу ж стала кепска, супрацоўнікі паліцыі выклікалі хуткую дапамогу, потым прыехала рэанімацыйная брыгада, але было ўжо позна.

Паводле папярэдняга дыягназу, затрыманая памерла ад вострай сардэчнай недастатковасьці. У жанчыны не было пры сабе дакумэнтаў, яе асобу удалося высьветліць толькі на наступны дзень. Зрабіць гэта дапамагла старшыня грамадзкай арганізацыі «Жыхары блякаднага Ленінграду» Кранштацкага раёну Эма Лешына, якая распавяла, што пажылую жанчыну клікалі Рауза Галімава і што яна была жыхаркай блякаднага Ленінграду.

Гэта ня першая сьмерць расейскай пэнсіянэркі пасьля дробнага крадзяжу прадуктаў у краме: у 2011 годзе ў Варонежы ў падобнай сытуацыі памерла пэнсіянэрка, якая схавала ад касіра два тварожных сыркі, на якія ў яе не хапіла грошай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG