Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага навукоўца-пэнсіянэра абвінавацілі ў выдаваньні дзяржаўнай таямніцы


Ядзерны цэнтар ў Сарове (архіўнае фота)
Ядзерны цэнтар ў Сарове (архіўнае фота)

Былога навуковага супрацоўніка Расейскага фэдэральнага ядзернага цэнтру ў Сарове (Ніжагародзкая вобласьць) Уладзіміра Голубева абвінавацілі ў выдаваньні дзяржаўнай таямніцы.

Як паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» яго адвакат Яўген Губін, падставай для крымінальнай справы стала публікацыя навуковага дакладу, які Голубеў зрабіў у 2003 годзе на канфэрэнцыі ў Чэхіі.

Уладзімір Голубеў зьяўляецца спэцыялістам па выбуховых рэчывах, чаму і быў прысьвечаны яго даклад. На думку адваката, ніякай дзяржаўнай таямніцы Голубеў не выдаваў.

У кватэры Голубева прайшлі ператрусы, падчас якіх былі канфіскаваныя электронныя носьбіты інфармацыі.

Навукоўцу пагражае да чатырох гадоў пазбаўленьня волі.

Адвакат паведаміў таксама, што яго падабароннага ў 2013 годзе звольнілі з ядзернага цэнтру, у якім ён працаваў з 1975 году. Цяпер навуковец знаходзіцца на пэнсіі.

Камэнтароў з боку прадстаўнікоў Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі пакуль няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG