Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 лютага: Адам Глобус у падтрымку Логвінава і канцэрт у «Графіці»


Рака Прыпяць. Пагост, Жыткавіцкі раён. Аўтар Дзмітрый Некрашэвіч

Рака Прыпяць. Пагост, Жыткавіцкі раён. Аўтар Дзмітрый Некрашэвіч

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16x9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

АФІША

У менскім Выканкаме СНД адбудзецца пасяджэньне Савету пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаваў — удзельніц Садружнасьці пры статутных і іншых органах Садружнасьці. Пачатак у 11.00.

У кнігарні «Логвінаў» працягнецца «Марафон падтрымкі кнігарні логвінаЎ». Сёньня за прылаўкам кнігарні ад 19-й гадзіны будзе стаяць пісьменьнік Адам Глобус. Гэта выдатная магчымасьць зь першых вуснаў пачуць пра кніжныя навінкі, паслухаць развагі пра літаратуру, атрымаць аўтограф.

У клюбе «Графіці» а 19-й адбудзецца канцэрт моладзевага року. Выступаюць гурты ZnaRock, Brick Is Red і Eugene Vishnevsky (ex-Stillner).

У ГІСТОРЫІ

1494:заключаны „вечны мір“ паміж Вялікім князем літоўскім Аляксандрам і Вялікім князем маскоўскім Іванам III, які завяршыў вайну 1487-1494 гадоў.

1917: У выніку мэксыканскай рэвалюцыі прынятая Канстытуцыя Злучаных Штатаў Мэксыкі.

1940: Пачалася дэпартацыя некаторых катэгорый насельніцтва з Заходняй Беларусі ва ўнутраныя раёны СССР.

1946: Уступіла ў дзеяньне „Дамова паміж СССР і Польскай Рэспублікай аб савецка-польскай дзяржаўнай мяжы“. Юрыдычна зафіксаваны пераход Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі ад Польшчы да СССР. Польшчы перадавалася Беластоцкая вобласьць.

1958: Гамаль Абдул Насер вылучаецца на пасаду прэзыдэнта Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (аб’яднаная дзяржава Сірыі і Эгіпту, праіснавала з лютага 1958 па верасень 1961 года)

1979: Аятала Рухола Мусаві Хамейні абвясьціў Іран ісламскай дзяржавай

1992: Усталяваны дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Аўстрыяй

У ПАМЯЦІ


1923: Нарадзіўся Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі

У майстэрні народнага мастака Леанід Шчамялёў. Парад войскаў Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні

У майстэрні народнага мастака Леанід Шчамялёў. Парад войскаў Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні



1930: Нарадзіўся Расьціслаў Янкоўскі, беларускі актор

1637: Памёр Іосіф Вельямін Руцкі, беларускі пісьменнік, уніяцкі царкоўны дзеяч

1964: Нарадзіўся Уладзімір Ляхоўскі, беларускі гісторык​

1999: Памёр Васіль Лявонцьеў, амерыканскі навуковец-эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы

2003: Памёр Нічыпар Пашкевіч, беларускі крытык і літаратуразнаўца

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

"Беларус паўстане тады, калі ў яго забяруць апошняе. Калі сьцярпець апошні зьдзек ужо не магчыма. Але ён паўстане. Якімі дамовамі ды й актамі акупанты не імкнуліся замацаваць сваё захопніцтва, прыйдзе час і гэта ўсё распаўзецца "струхнелымі" ніткамі. А паняволены народ здабудзе сваю волю".

Уладзімір Ляхоўскі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG