Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Шалкевіч дасьць канцэрт па заяўках (замаўляйце песьні ў камэнтарах)


14 лютага ў Палацы культуры ім. Шарко пры інфармацыйнай падтрымцы адбудзецца канцэрт Віктара Шалкевіча з нагоды дня ўсіх закаханых.

Песьні, якія прагучаць на канцэрце, слухачы могуць абраць самі. Свае прапановы можна пакідаць у камэнтарах да гэтай навіны, а таксама на суполках Радыё Свабода ці мерапрыемства у сацсетках (уКантакце, Фэйсбуку, а таксама Аднаклясьніках.

Віктар Шалкевіч — вядомы беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Нарадзіўся 9 лютага 1959 у мястэчку Поразава Гарадзенскай вобласьці. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Менску (у 1980 годзе).

Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песьні на беларускай мове. Зьяўляецца ляўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, выступае з канцэртамі ў многіх краінах Эўропы.

Тэксты песень перакладзеныя на ангельскую, нямецкую, украінскую, чэскую мовы.​

Пачатак канцэрту а 19-й гадзіне. Квіткі можна набыць у касах гораду і онлайн. Інфалінія: 8-029-6490888, 8-033-3091137

Усім парам з нагоды дня Сьвятога Валянціна арганізатары абяцаюць кампакт-дыск у падарунак!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG