Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя прэзыдэнта маўчыць — на яе паскардзіліся ў суд


Адміністрацыя прэзыдэнта
Адміністрацыя прэзыдэнта

Дзевяць актывістак ініцыятывы супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры паскардзіліся на кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта.

Яны просяць Ленінскі раённы суд Менска прыцягнуць чыноўніка да адказнасьці за неправамерныя дзеяньні дзяржаўнага органа, які парушае законныя патрабаваньні грамадзян.

Адна з падпісантак скаргі, жыхарка Бабруйску Валянціна Каваленка кажа, што актывісты ініцыятывы направілі ў адміністрацыю прэзыдэнта больш за два дзясяткі зваротаў, каб запісацца на прыём да кіраўніка адміністрацыі. У кожнай актывісткі, зазначае спадарыня Каваленка, свае складаныя жыцьцёвыя сытуацыі. Каб даць ім рады, патрабуецца ўмяшаньне ці адміністрацыі прэзыдэнта, ці самога кіраўніка дзяржавы.

Валянціна Каваленка кажа, што дзяржаўныя органы адпісваюцца, калі да іх зьвяртаесься. Адказу па сутнасьці не даюць. Гэткая ж сытуацыя і з адміністрацыяй прэзыдэнта.

Нас ня толькі не прымаюць у адміністрацыі, але ўжо і адказаў не даюць на нашы калектыўныя звароты.

«Нас ня толькі не прымаюць у адміністрацыі, але ўжо і адказаў не даюць на нашы калектыўныя звароты. Калі я сама туды пазваніла, то мне сказалі, што наш калектыўны зварот, у ім было больш за трыццаць подпісаў, адпраўлены ў архіў і застанецца без адказу», — тлумачыць Валянціна Каваленка.

«Вось і выходзіць: як нам дагрукацца да кіраўніка дзяржавы, як аднавіць свае правы? Мы паскардзіліся ў суд на кіраўніка адміністрацыі, што ў парушэньне заканадаўства ніводнага разу нас не прыняў, ня выслухаў, але спыніў перапіску. Пад скаргай падпісалася дзевяць чалавек».

Паводле суразмоўніцы, у 2011 годзе актывістам ініцыятывы ўдалося сустрэцца з тагачасным кіраўніком адміністрацыі Ўладзімерам Макеем. Яму даручыў пагутарыць з жанчынамі Аляксандар Лукашэнка, калі выступаў у палаце прадстаўнікоў. Пасьля той сустэчы, кажа Валянціна Каваленка, некаторыя пытаньні пачалі вырашацца. Гэтага актывісты дамагаліся доўга. Нават праводзілі пікет, каб зьвярнуць на сябе ўвагу. Актывістак тады затрымалі.

19 траўня 2014 году мой муж выходзіў на пікет у Менску. Яго тады затрымалі. Ён быў пасьля інфаркту. У яго быў плякат «Чыноўнікі судоў і пракуратуры, дайце адказы на пастаўленыя пытаньні».

«19 траўня 2014 году мой муж выходзіў на пікет у Менску. Яго тады затрымалі. Ён быў пасьля інфаркту. У яго быў плякат «Чыноўнікі судоў і пракуратуры, дайце адказы на пастаўленыя пытаньні». Яго аштрафавалі на тры мільёны сямсот тысяч рублёў. Рашэньне пра пакараньне было скасаванае«,— распавядае Валянціна Каваленка.

«Нас саміх і затрымлівалі, і штрафавалі толькі за тое, што мы хочам трапіць на прыём і данесьці праўду пра праблему агульнанацыянальнага характару — праблему адпісак. Чыноўнікі, замест адказу па сутнасьці, адпісваюцца. Такая праблема актуальная».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG