Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярданія адказала «Ісламскай дзяржаве»


Пікет каля японскай амбасады 2 лютага, дзяўчынка з партрэтам пілёта Муаза Аль-Касасбы.

Пікет каля японскай амбасады 2 лютага, дзяўчынка з партрэтам пілёта Муаза Аль-Касасбы.

Ярданія на досьвітку 4 лютага пакарала сьмерцю дваіх зьняволеных-ісламістаў у адказ на гібель свайго пілёта Муаза аль-Касасбы.

Пакараныя — жанчына Саджыда ар-Рышаві, а таксама Зіяд Аль-Карболі, якога называюць адным з галоўных прадстаўнікоў «Аль-Каіды», асуджаным за змову супраць Ярданіі.

Ар-Рышаві знаходзілася ў камэры сьмяротнікаў за яе ролю ў трайным выбуху ў гатэлі ў ярданскай сталіцы Амане ў 2005 годзе, ахвярамі якога сталі 60 чалавек.

Баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава» раней патрабавалі выхаду двух зьняволеных на свабоду ў абмен на вызваленьне ярданскага пілёта Муаза аль-Касасбы, якога ісламісты захапілі ў канцы сьнежня, калі яго самалёт разьбіўся ў Сырыі.

Але на відэа, апублікаваным «Ісламскай дзяржавай» 3 лютага, паказана, як мужчыну, як мяркуецца, ярданскага пілёта, спальваюць жыўцом. Улады Ярданіі паабяцалі хуткі адказ на пакараньне сьмерцю Аль-Касасбы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG