Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данбас: страты за суткі. Лічбы ва ўсіх розныя


За суткі ў зоне спэцапэрацыі на ўсходзе Ўкраіны ў выніку баявых дзеяньняў загінулі двое ўкраінскіх вайскоўцаў, 18 атрымалі раненьні. Пра гэта сёньня паведаміў прадстаўнік генштабу Ўзброеных сілаў Украіны Ўладзіслаў Селязьнёў.

Па дадзеных прэс-цэнтру спэцапэрацыі на ўсходзе Ўкраіны, за мінулыя суткі былі забітыя 18 сэпаратыстаў, яшчэ 55 атрымалі раненьні. Мінулай ноччу незаконныя ўзброеныя фармаваньні 25 разоў абстралялі пазыцыі ўкраінскіх войскаў. Самая вялікая колькасьць абстрэлаў назіралася на Луганскам кірунку. Пад Дэбальцавам ноччу сэпаратысты спрабавалі захапіць пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў, бой ішоў каля чатырох гадзін.

Паводле інфармацыі сайту «Данецкага гарсавету», у Данецку за суткі загінулі тры чалавекі, параненыя восем. Між тым, па паведамленьні прадстаўнікоў самаабвешчанай «ДНР», за апошнія суткі ў Данецку загінулі чатыры чалавекі, параненыя 19. Сэпаратысты сьцьвярджаюць, што за ноч былі забітыя і параненыя больш за 20 украінскіх вайскоўцаў.

Кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў», дэпутат Дзьмітрый Тымчук напісаў у Фэйсбуку, што ў раёне Данецку агульная колькасьць сэпаратыстаў перавышае тры тысячы, яны працягваюць нарошчваць свае ўдарныя тактычныя групы. «За суткі адзначаецца прыбыцьцё жывой сілы на 20 грузавіках, а таксама 11 адзінак браняванай тэхнікі», — піша ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG