Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агрэсія на ўсходзе Ўкраіны ідзе з Расеі,— Дзярждэпартамэнт ЗША


Джэн Сакі.

Джэн Сакі.

За большасьць агрэсіўных дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны адказныя Расея і баевікі, якіх яна падтрымлівае. Пра гэта заявіла прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Джэн Сакі.

«Пераважная большасьць прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці лічыць, што агрэсіўныя дзеяньні ідуць пераважна з расейскага боку і з боку сэпаратыстаў, якіх падтрымлівае Расея. Мы па-ранейшаму заклікаем абодва бакі прыняць захады для прадухіленьня ахвяр сярод цывільнага насельніцтва і прыняць да ўвагі, што гэта зьяўляецца важным фактарам у гэтым канфлікце», — падкрэсьліла прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнта.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch лічыць, што баевікі, якіх падтрымлівае Расея, хутчэй за ўсё, датычныя да масавай гібелі цывільных у Марыюпалі 24 студзеня і ў Валнавасе 13 студзеня. З прычыны гэтых двух нападаў загінулі не менш за 41 чалавек, больш за 100 цывільных атрымалі раненьні, гаворыцца ў апублікаванай 3 лютага справаздачы праваабаронцаў.

У ААН заяўляюць аб павелічэньні колькасьці ахвяр канфлікту на ўсходзе Ўкраіны да 5358 чалавек. Як заявіў вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Зэід Раад аль-Хусэйн, як мінімум 224 мірных жыхара загінулі, 545 былі параненыя ў выніку баёў, якія актывізаваліся ў апошнія тры тыдні студзеня.

XS
SM
MD
LG