Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля габрэйскага цэнтру ў Ніцы параненыя два салдаты


Паліцэйскі каля ўваходу ў мячэт у Парыжы, студзень 2015 году

Паліцэйскі каля ўваходу ў мячэт у Парыжы, студзень 2015 году

Каля габрэйскага цэнтру ў горадзе Ніца на поўдні Францыі двое патрульных салдат былі параненыя ў выніку нападу ўзброенага нажом мужчыны.

Пагрозы для жыцьця пацярпелых няма.

Нападнік затрыманы. Паводле зьвестак спэцслужбаў, на мінулым тыдні ён быў высланы з Турцыі і апытаны паліцыяй па прыбыцьці ў Францыю; жыве ў ваколіцах Парыжу; раней штрафаваўся паліцыяй і атрымліваў ўмоўны тэрмін паводле абвінавачваньняў у рабаваньні і ўжываньні наркотыкаў.

Паводле некаторых крыніц, затрыманага завуць Муса Кулібалі, аднак пакуль не ўстаноўлена ніякай сувязі паміж ім і Амэдзі Кулібалі, які забіў супрацоўніцу паліцыі і яшчэ чатырох чалавек у габрэйскім краме ў Парыжы 9 студзеня.

Па ўсёй Францыі былі ўзмоцненыя захады бясьпекі пасьля нападаў ісламскіх экстрэмістаў 7-9 студзеня, у выніку якіх у Парыжы і ваколіцах загінулі 17 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG