Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Расея ня будзе забараняць уезд украінцам па ўнутраных пашпартах


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Расея зробіць выключэньне і захавае для грамадзян Украіны права ўезду ў Расею па ўнутрыўкраінскіх пашпартах. Пра гэта заявіў сёньня міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў. Заява стала адказам на прынятую сёньня пастанову ўраду Ўкраіны, у адпаведнасьці зь якой ад 1 сакавіка грамадзяне Расеі змогуць уяжджаць ва Ўкраіну толькі па замежных пашпартах. 82% грамадзян Расеі замежных пашпартоў ня маюць.

«Мы сапраўды пераходзім з большасьцю краінаў СНД на ўзаемныя паездкі па замежных пашпартах, захоўваючы пры гэтым бязьвізавы рэжым, але ў дачыненьні да Ўкраіны, з улікам таго крызісу, які ўнутры гэтай краіны цяпер узьнік, мы маем намер зрабіць выключэньне» — заявіў кіраўнік расейскага МЗС.

Лаўроў назваў няпраўдай словы прэм’ер-міністра Ўкраіны Арсеня Яцанюка аб тым, што Кіеў уводзіць забарону на ўезд на Ўкраіну расейскіх грамадзян па ўнутраных пашпартах ў адпаведнасьці зь ініцыятывай прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна.

Расейскі міністар дадаў, што МЗС Расеі рыхтуе афіцыйную заяву ў сувязі з рашэньнем Кіева забараніць расейцам ўяжджаць на Украіну па ўнутраных пашпартах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG