Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ вызваліла шматдзетную маці, абвінавачаную ў дзяржаўнай здрадзе за званок ва ўкраінскае пасольства


Сьледчыя органы вырашылі вызваліць Сьвятлану Давыдаву, арыштаваную па абвінавачваньні ў дзяржаўнай здрадзе. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне Медуза. Выданьне спасылаецца на адвакатаў, якім пра рашэньне паведаміў сьледчы ФСБ Міхаіл Сьвіналуп. Меру стрыманьня абвінавачванай зьмянілі на падпіску аб нявыезьдзе.

Сьвятлана Давыдава, якая выхоўвае сямёх дзяцей, была затрыманая супрацоўнікамі ФСБ 21 студзеня. Яна патэлефанавала ва ўкраінскае пасольства, каб паведаміць, што ва Ўкраіну адпраўленыя вайскоўцы з часткі, якая разьмешчаная побач зь яе домам. Падставай для званка паслужыла размова ў маршрутцы: Давыдава пачула, як адзін з вайскоўцаў гаварыў па тэлефоне аб маючай адбыцца камандзіроўцы.

Спэцыялісты галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштабу ўзброеных сілаў РФ прыйшлі да высновы, што зьвесткі, перададзеныя Давыдавай, маглі «паставіць пад пагрозу эфэктыўнасьць правядзеньня мерапрыемстваў па ўзмацненьні дзяржаўнай мяжы з Украінай». ​

Акцыя ў падтрымку Сьвятланы Давыдавай

Акцыя ў падтрымку Сьвятланы Давыдавай

Пасьля арышту Сьвятланы Давыдавай быў складзены зварот на імя прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна з просьбай перагледзець ёй меру стрыманьня. Пад пэтыцыяй падпісаліся дзясяткі тысяч людзей. 3 лютага прэсавы сакратар прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў паведаміў, што зварот атрыманы і будзе разгледжаны.

Сёньня раніцай адвакат Сяргей Бадамшын сустрэўся са сваёй падабароннай у СІЗА «Лефортава» для кароткай гутаркі, пасьля чаго адправіўся па іншых справах. У другой палове дня яму і другому абаронцу Івану Паўлаву раптам патэлефанаваў сьледчы ФСБ Міхаіл Сьвіналуп, які вядзе справу аб дзяржаўнай здрадзе, і паведаміў, што яны абодва павінны прыехаць у СІЗА «Лефортава».

XS
SM
MD
LG