Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 лютага: дні нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі, Мікалая Радзівіла-Чорнага і Фэйсбуку


Вёска Каменка, Ашмянскі р-н, 2014. Аўтар Дзьмітры Маліноўскі.
Вёска Каменка, Ашмянскі р-н, 2014. Аўтар Дзьмітры Маліноўскі.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:​

У Нацыянальным алімпійскім камітэце (вул. Вясёлкавая, 27) адбудзецца пасяджэньне калегіі Міністэрства спорту і турызму. З дакладам аб выніках работы галіны ў 2014 годзе і задачах на 2015 год выступіць міністар спорту і турызму Аляксандр Шамко. Пачатак у 11 гадзінаў.

Падвядзеньне вынікаў працы за мінулы год кампаніі «Белавія» пройдзе ў рэстарацыі "Авіньён" менскага гатэлю "Эўропа". Пачатак у 13 гадзінаў. ​

У гісторыі:

1789 – Джордж Вашынгтон абраны першым прэзыдэнтам ЗША.

1861 – Утвораныя Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкі, сэпаратысцкая дзяржава, якая праіснавала да 1865 году.

1945 – у Левадыйскім палацы каля Ялты пачала працу канфэрэнцыя кіраўнікоў краінаў антыгітлераўскай кааліцыі – Франкліна Рузвэльта, Ёсіфа Сталіна і Ўінстана Чэрчыля.

2003 – у Менску афіцыйна адчыненая амбасада Палестынскай аўтаноміі.

2004 – Запушчаны Facebook.

2005 – Пасьля «аранжавай» рэвалюцыі парлямэнт Украіны прызначыў прэм'ер-міністрам краіны Юлію Цімашэнку.

У памяці:​

1494 – нарадзіўся Франсуа Рабле, францускі пісьменьнік.​

1515 – нарадзіўся Мікалай Радзівіл Чорны, беларускі магнат і асьветнік.

1746 – нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША.



1808 – нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі пісьменьнік.

1878 – нарадзіўся Дарафей Бохан, беларускі паэт, празаік, публіцыст.

1884 – нарадзіўся Павал Харламповіч, беларускі нумізмат, прафэсар археалёгіі.

1897 – Людвіг Эрхард, нямецкі палітык, «бацька» пасьляваенных эканамічных рэформаў у Нямеччыне.

1929 – нарадзіўся Лявон Баразна, беларускі мастак.

Карціна Лявона Баразны
Карціна Лявона Баразны

1931 – памёр Усевалад Ігнатоўскі, беларускі гісторык.

1934 – нарадзіўся Арсень Ліс, беларускі пісьменьнік. ​

1978 – памёр Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі.

Цытата:

Пайшла, ніколі ўжо не вернесься, Алеся.

Бывай, смуглявая, каханая, бывай.

Стаю на ростанях былых, а з паднябесься

Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.​

Аркадзь Куляшоў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG