Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі — новы «рэпрэсіўны» закон: кантактаваньне з замежнымі арганізацыямі можа расцэньвацца як шпіянаж


Дзярждума РФ сёньня прыняла ў другім і трэцім чытаньнях ўрадавы законапраект, які пашырае паняцьці «дзяржаўная здрада» і «шпіянаж».

Перад галасаваньнем законапраект скрытыкаваў старшыня «Справядлівай Расеі» Сяргей Міронаў. Ён адзначыў, што фармулёўкі дакумэнту «размытыя» і могуць быць выкарыстаныя для «прыгнёту іншадумцаў і перашкоды працы журналістаў». Міронаў сказаў, што чальцы фракцыі не падтрымаюць законапраект, але і ня будуць галасаваць супраць яго. У выніку «за» прагаласавалі 375 дэпутатаў, «супраць» — двое. У першым чытаньні законапраект быў падтрыманы аднагалосна.

Па новым законе, «шпіянажам» можа быць прызнаная перадача зьвестак ня толькі замежнай дзяржаве, але і міжнародным арганізацыям. Крыміналам будзе таксама лічыцца аказаньне «фінансавай, матэрыяльна-тэхнічнай, кансультацыйнай ці іншай дапамогі».

Папраўкі зрабілі больш жорсткім пакараньне для тых, хто незаконна атрымаў доступ да дзяржаўнай таямніцы: тым, хто зрабіў гэта без ужываньня гвалту, пагражае штраф ад 200 000 да 500 000 рублёў альбо пазбаўленьне волі на тэрмін да чатырох гадоў. Калі гвалт ужываецца, вінаватым будзе пагражаць зьняволеньне на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Уведзены новы артыкул, які карае за збор зьвестак, якія складаюць дзяржаўную таямніцу, але якія не змаглі ці не пасьпелі перадаць замежным прадстаўнікам. Абставінамі, якія абцяжарваюць віну, прызнаецца распаўсюд такіх зьвестак, а таксама «перасоўваньне носьбітаў такіх зьвестак за межы Расейскай Фэдэрацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG