Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горках затрымалі пэнсіянэрак. Вінавацяць у агітацыі


Тацяна Кірыенка і Марыя Сяргеева цяпер у аддзеле ўнутраных спраў Горацкага райвыканкаму. Паводле жанчын, міліцыя вінаваціць іх у агітацыі, зьвязанай з выбарамі.

Жанчыны заяўляюць, што нічым незаконным не займаліся. Абвінавачваньняў не прызнаюць. Затрымалі іх у парку, ля возера.

«Цяпер водзяць нас па кабінэтах і ня ведаюць, што з намі рабіць. Не выпускаюць зь міліцыі»,— паведаміла праз тэлефон Тацяна Кірыенка.

«Мы гулялі. Мы пэнсіянэры і маем права гуляць. Раптам за намі бяжыць міліцыянт. Фірсін, як мы потым даведаліся, яго прозьвішча. Ён заявіў, што прадстаўнік улады і яму трэба прад’явіць пашпарты. Мы прад’явілі. Забараніў куды-небудзь ісьці. Выклікаў машыну. Гарадок у нас невялікі, а нас запіхвалі ў страшную міліцэйскую машыну, у якой возяць злачынцаў. Нам патлумачылі, што ў міліцыю нехта пазваніў і сказаў, што мы займаемся агітацыяй, і нешта яшчэ пра выбары. Але мы гэтым не займаемся».

XS
SM
MD
LG