Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя аб’ядноўваецца для назіраньня за выбарамі


Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), аргкамітэт па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», кампанія «Гавары праўду!», Партыя БНФ, Рух «За свабоду» падпісалі пагадненьне аб сумеснай назіральнай кампаніі на час прэзыдэнцкіх выбараў 2015 года.

Цяпер ідзе працэс фармаваньня структур кампаніі і тэхнічнага складу, у бліжэйшы час кіраўнікі дэмакратычных структур паедуць па рэгіёнах і будуць ствараць рэгіянальныя аддзелы ва ўсіх абласьцях.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі распавёў, што ягоная партыя будзе працягваць супольную кампанію назіраньня, якую вядзе пачынаючы з 2006 года. На мінулых парлямэнцкіх выбарах кампанія «Права выбару» зафіксавала масавыя парушэньні, байкот выбараў у многіх гарадах, адсутнасьць яўкі ў 50% ды іншыя, кажа спадар Рымашэўскі.

Віталь Рымашэўскі.
Віталь Рымашэўскі.

«Мы будзем рабіць гэта і зараз. Разам з Рухам «За Свабоду», Беларускім народным фронтам, кампаніяй «Гавары праўду!», сацыял-дэмакратамі, Беларуская партыя зялёных далучылася таксама. Мэта гэтай кампаніі — зафіксаваць фальсыфікацыю, зафіксаваць парушэньні, зафіксаваць, што ў Беларусі па-ранейшаму няма свабодных выбараў. Мы з вамі гэта ведаем, але для многіх беларускіх грамадзян, для замежных структур патрэбныя факты. Таму мы будзем імкнуцца заангажаваць як мага большую колькасьць простых грамадзян, яны далучацца да палітыкі, да грамадзкіх структур, каб яны на свае вочы пабачылі, што як адбываецца. Магу сказаць, што тыя людзі, якія прыходзяць і становяцца назіральнікамі, уражваюцца, якая ў нас «справядлівая» краіна, якія ў нас «дэмакратычныя выбары».

Кампанія назіраньня-2015 будзе прадстаўляць інфармацыю штабам усіх дэмакратычных кандыдатаў і ня будзе падтрымліваць каго-небудзь асобна зь іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG