Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большая частка рэпрадукцый з праекту «Ажыўшыя карціны», якія віселі на агароджы ў парку Горкага ў Менску, парэзана вандаламі. Пацярпела практычна 90% работ экспазыцыі, паведамляюць «Минск-Новости».

Гэта ўжо не першы выпадак вандалізму. У жніўні мінулага года невядомыя выразалі чатыры карціны з праекту.

Выстава «Ажыўшыя карціны» праходзіць у Менску з траўня 2014 года. Гэта аўтарскі праект Андрэя Смаляка, у якім вядомыя беларусы на фотаздымках пераўвасабляюцца ў герояў з палотнаў знакамітых мастакоў. Так, у экспазіцыі вывешаныя партрэты Максіма Мірнага і яго сям’і, Алесі, Іны Афанасьевай, Ларысы Грыбалёвай, Натальлі Пяткевіч ды іншыя.

Паглядзець здымкі карцін, парэзаных вандаламі, можна тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG