Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Міжнародная амністыя» вінаваціць абодва бакі канфлікту ва Ўкраіне ў парушэньні гуманітарнага права


Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заявіла, што сабрала «жахлівыя доказы гібелі і раненьняў цывільных асоб», якія пацярпелі за апошнія дні ва Усходняй Украіне як ад прарасейскіх сэпаратыстаў, гэтак і ад украінскіх урадавых сіл.

«Міжнародная амністыя» абвінаваціла абодва бакі ў парушэньні міжнароднага гуманітарнага права ў сувязі з нападамі на кантраляваны сэпаратыстамі Данецк і «некантраляванага абстрэлу дамоў і вуліц» у мястэчку Дэбальцава, якое знаходзіцца на тэрыторыі, кантраляванай урадавымі войскамі.

Джон Далгуйсэн, дырэктар праграмы «Міжнароднай амністыі» ў Эўропе і Цэнтральнай Азіі, заявіў 2 лютага, што доказы «раскрываюць жах кровапраліцьця, ад якога церпяць цывільныя асобы, якіх забіваюць і раняць, бо абодва бакі страляюць некіраванымі ракетамі і зь мінамётаў у густанаселеных раёнах».

Паводле Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, больш за 5100 чалавек былі забітыя ад з пачатку баявых дзеяньняў у красавіку мінулага году.

Кіеў, НАТО, ЗША і Эўразьвяз лічаць, што Расея пасылае войскі і цяжкае ўзбраеньне ва ўсходняй Украіне, каб падтрымаць сэпаратыстаў. Расея адмаўляе гэта, нягледзячы на ўсё большыя доказы яе ўдзелу ў канфлікце.

XS
SM
MD
LG