Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: Нямеччына не дасьць зброі Ўкраіне


Ангела Мэркель на прэсавай канфэрэнцыі ў Будапэшце 2 лютага 2015 году
Ангела Мэркель на прэсавай канфэрэнцыі ў Будапэшце 2 лютага 2015 году

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што Нямеччына ня дасьць зброі Ўкраіне, і выказалася за хуткае аднаўленьне перамір’я на ўсходзе Ўкраіны.

Выступаючы 2 лютага ў Будапэшце, Мэркель выказалася за дыпляматычнае вырашэньне канфлікту ва Ўкраіне, які, па яе словах, «ня можа быць вырашаны ваенным шляхам».

Паводле дадзеных ААН, падчас канфлікту на ўсходзе Ўкраіне ад красавіка 2014 году загінулі прынамсі 5100 чалавек.

31 студзеня мірныя перамовы ў Менску не далі вынікаў, сэпаратысты абвінавацілі Кіеў у байкоце сустрэчы. У той жа час Украіна і АБСЭ заявілі, што сэпаратысты адмовіліся абмяркоўваць ключавыя пытаньні рэалізацыі мірнага пляну, падпісанага ў верасьні.

Міністар замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў падчас сёньняшняга візыту ў Кітай паўтарыў заклік Масквы да прамых перамоваў паміж Кіевам і лідэрамі сэпаратыстаў.

Лаўроў раскрытыкаваў ЗША за «безумоўную» падтрымку ўкраінскай улады, якая, па словах расейскага міністра, хоча вырашыць канфлікт сілай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG