Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты на Данбасе заявілі пра мабілізацыю


Аляксандар Захарчанка
Аляксандар Захарчанка

Прарасейскія сэпаратысты плянуюць мабілізаваць 100 тысяч чалавек супраць ўрадавых сілаў Украіны на фоне актывізацыі баявых дзеяньняў пасьля правалу мірных перамоваў.

Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Аляксандар Захарчанка заявіў, што мабілізацыя пачнецца празь 10 дзён. Ён сказаў, што цягам месяца мабілізаваныя будуць праходзіць вайсковую падрыхтоўку. Мэта мабілізацыі, паводле Захарчанкі — падрыхтоўка рэзэрву на выпадак наступу ўкраінскіх вайсковых фармаваньняў.

Таксама Захарчанка назваў непраўдзівай заяву былога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы аб тым, што лідэры сэпаратыстаў нясуць адказнасьць за зрыў перамоўнага працэсу ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG