Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі ўрад абяцае даплачваць вайскоўцам за тэхніку «расейскіх тэрарыстаў»


Танк пад сьцягам «ДНР» непадалёк ад Данецку, 2 лютага 2015 году

Танк пад сьцягам «ДНР» непадалёк ад Данецку, 2 лютага 2015 году

Прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк падпісаў пастанову, якая ўсталёўвае дадатковыя выплаты вайскоўцам за выкананьне баявых задач і зьнішчэньне баявой тэхнікі сэпаратыстаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Кабінэту міністраў Украіны.

«Калі брыгада пасьпяхова выканала задачу, яна атрымлівае дадаткова 365 тысяч грыўняў, полк — 243 тысяч грыўняў, батальён — 121 тысячу грыўняў, рота — 60 тысяч грыўняў», — паведаміў Яцанюк, адзначыўшы, што памер гэтых выплат прывязаны да мінімальнай заработнай платы.

Кіраўнік украінскага ураду таксама паведаміў, што «за кожны зьнішчаны баявы самалёт расейскіх тэрарыстаў выплачваецца 121 тысяча грыўняў, за сыстэму залпавага агню — 60 тысяч грыўняў, тактыка-ракетныя комплексы — 54 тысячы грыўняў, за кожны танк — 48 тысяч грыўняў, аб’ект наземнай артылерыі і баявую машыну пяхоты — па 42 тысячы грыўняў, за кожны зьнішчаны пераносны зэнітна-ракетны комплекс — 30 тысяч грыўняў».

Цяперашні курс украінскай грыўні крыху больш за 16 грыўняў за даляр.

XS
SM
MD
LG