Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 3 лютага: Акцыя салідарнасьці зь вязьнямі-праваабаронцамі на сядзібе БНФ


Рака Убарць. Маркоўскае, Лельчыцкі раён. - аўтар Дзьмітры Некрашэвіч

Рака Убарць. Маркоўскае, Лельчыцкі раён. - аўтар Дзьмітры Некрашэвіч

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя наконт правядзеньня XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу з удзелам прадстаўнікоў міністэрства інфармацыі. Пачатак у 11 гадзінаў.

У офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца акцыя салідарнасьці зь вязьнямі-праваабаронцамі, кіраўнікамі праваабарончай арганізацыі «Плятформа» Андрэем Бандарэнкам і Міхаілам Жамчужным. Пачатак у 18 гадзінаў.

Сёньня пачынаецца візыт у Беларусь дэлегацыі Рады Эўропы на чале з віцэ-старшынём маніторынгавай антыдопінгавай групы Майклам Пятровым. Асноўная мэта візыту — вывучэньне нацыянальнай антыдопінгавай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама хады выкананьня Канвэнцыі супраць ужываньня допінгу.

Галяндыя: Міжнародны суд ААН у Гаазе агучыць рашэньне па ўзаемных пазовах Сэрбіі і Харватыі з абвінавачваньнямі ў генацыдзе.

Украіна: дэлегацыя Вэнэцыянскай камісіі Рады Эўропы наведае Кіеў.

У гісторыі:

1919 — на Ўсебеларускім зьезьдзе саветаў была прынятая першая канстытуцыя БССР.

1927 — у мястэчку Косава польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю людзей, якія выступалі ў абарону Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

1969 — Ясір Арафат на Палестынскім нацыянальным кангрэсе ў Каіры абраны лідэрам Арганізацыі вызваленьня Палестыны.

1990 — У Менску адбыўся І-ы зьезд Сялянскага саюзу Беларусі

1993 — Вярхоўны Савет Беларусі адмяніў уласную пастанову аб прыпыненьні дзейнасьці кампартыі Беларусі.

У памяці:

1468 — памёр Ёган Гутэнбэрг, пачынальнік кнігадрукаваньня

1874 — нарадзілася Гертруда Стайн, амэрыканская пісьменьніца

1952 — нарадзіўся Алег Манаеў, беларускі сацыёляг.

1964 — памёр Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, паэт, выдавец.

1989 — памёр Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар

Цытата:

Калі ты нарэшце атрымліваеш тое, што хацела, аказваецца, што гэта зусім не тое, чаго ты хацела.

Гертруда Стайн

XS
SM
MD
LG