Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад чаго гарыць шапка Манамаха


Ільля Рэпін. Іван Жахлівы і сын яго Іван. 16 лістапада 1581, фрагмэнт

Ільля Рэпін. Іван Жахлівы і сын яго Іван. 16 лістапада 1581, фрагмэнт

Мы, беларусы, сапраўды рускія гістарычна. І літвіны таксама мы. Літвін Скарына надрукаваў «Біблію руску», першую беларускую кнігу, а Вільня тады была сталіцай Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Так што Лукашэнка мае рацыю, называючы нас рускімі са знакам якасьці. І той беларус «Рускі» ў Гарэцкага, які падстрэліў «аўстрыяка», насамрэч украінца, а значыць, таксама рускага. Да таго, як стаць імпэрыяй, ні дзяржава на ўсходзе ад нас, ні яе народ ніколі не называліся рускімі. Так называліся мы і ўкраінцы. З часоў Кіеўскай Русі. А што маскавіты скралі ў нас гістарычную назву, дык ад таго цяпер у іх на Данбасе і шапка гарыць.​

Андрэй Сідорскі

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG