Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей абяцае шматвэктарную палітыку


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

«Ніякіх шараханьняў ня будзе, будзе шматвэктарная палітыка», — заявіў у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1» 1 лютага міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей.

Гэтак ён адказаў на выказаныя падчас прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі прэтэнзіі адносна «кіданьняў» краіны паміж Захадам і Ўсходам.

«Вядома, МЗС не без недахопаў. Але пустыя развагі пра кіданьнях, шараханьнях з аднаго боку ў іншы ўзьнікаюць і актыўна мусіруюцца, калі маюцца быць вялікія палітычныя кампаніі, чытай — прэзыдэнцкія выбары ў гэтым годзе, ці яшчэ нейкія важныя палітычныя падзеі», — сказаў Макей.

Гэтыя развагі аб кіданьнях, паводле кіраўніка беларускага МЗС, «выгадныя пэўным палітычным сілам, няхай гэта будзе на Ўсходзе, няхай гэта будзе на Захадзе».

Мы хочам быць роўна набліжанымі і да Ўсходу, і да Захаду, і да Поўначы, і да Поўдня, і да космасу, і, можа быць, да глыбінь Зямлі

«Мы хочам быць роўна набліжанымі і да Ўсходу, і да Захаду, і да Поўначы, і да Поўдня, і да космасу, і, можа быць, да глыбінь Зямлі, — заявіў міністар замежных спраў. — Гэта наша разуменьне, гэта цьвёрдая ўстаноўка прэзыдэнта, які сказаў, што нашая палітыка павінна быць шматвэктарнай. І МЗС выключна зыходзіць з таго, што гэтая ўстаноўка павінна выконвацца жорстка і бесьпярэчна, і ня толькі на словах, але і на справе ».

«Таму хай усё супакояцца, ніякіх шараханьняў ня будзе, будзе сапраўды праводзіцца шматвэктарная палітыка, зыходзячы з інтарэсаў Беларусі і яе народа», — паабяцаў Макей, якога цытуе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG