Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ўпершыню зьніжаная мінімальная цана гарэлкі


Зь сёньняшняга дня бутэлька патаньнела на 16 адсоткаў.

Мінімальны розьнічны кошт паўлітровай бутэлькі саракаградуснага напою складзе 185 рублёў. Хоць яшчэ напярэдадні гэты паказчык быў на ўзроўні 220 рублёў. Такім чынам, гарэлка таньнее адразу амаль на 16 адсоткаў. ​

Гэта адбудзецца ўпершыню з тых часоў, калі ўлады пачалі ўсталёўваць гранічныя цэны на моцны алькаголь. Мінімальны кошт сьпіртнога прызначаецца дзяржавай для барацьбы зь нелегальнай прадукцыяй. Хоць, на думку многіх экспэртаў, у цяперашняй эканамічнай сытуацыі паніжэньне коштаў неабгрунтаванае і наўрад ці спрыяе барацьбе з кантрафактам, паведамляе «Эхо Москвы».​

Мінімальныя цэны на моцны алькаголь у Расеі ўсталёўваюцца з 2009 году. Летась цэны пераглядаліся два разы – і ў абодвух выпадках у бок павелічэньня. Ніжні парог кошту каньяку і брэндзі застанецца бязь зьменаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG