Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Інтэрнэце зьявілася відэа забойства японскага закладніка


Кэндзі Гота, 2014 год

Кэндзі Гота, 2014 год

Баевікі радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава» разьмясьцілі ў Інтэрнэце відэазапіс, на якім, як мяркуюць, паказанае забойства японскага журналіста Кэндзі Гота. Урад краіны правярае сапраўднасьць відэа. Японскія ўлады прызналі, што спробы перамоваў аб вызваленьні Гота не прынесьлі посьпеху.​

20 студзеня групоўка «Ісламская дзяржава» апублікавала відэа, на якім узброены мужчына пагражае забіць двух японскіх закладнікаў, калі ўлады Японіі не заплацяць за іх выкуп у 200 мільёнаў даляраў. Празь некалькі дзён у сетках зьявіўся відэазапіс, на якім баевікі паведамлялі пра пакараньне сьмерцю аднаго з закладнікаў, Харуны Юкава.​

Кэкдзі Гота нарадзіўся ў 1967 годзе. Ён займаўся відэажурналістыкай, у 1996 годзе заснаваў прыватную прадзюсарскую кампанію Independent Press. Гота быў захоплены ў закладнікі ў кастрычніку 2014 году ў Сырыі, куды ён адправіўся, каб паспрабаваць вызваліць Юкаву, які патрапіў у рукі баевікоў на паўгода раней.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG