Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы па Ўкраіне ў Менску могуць адбыцца ўвечары


Перамовы трохбаковай кантактнай групы (АБСЭ-Украіна-Расея) па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны могуць адбыцца ў Менску ў суботу ўвечары, паведамляе Бі-бі-сі.

Трохбаковая кантактная група падрыхтавала новы дакумэнт па Ўкраіне і спадзяецца падпісаць яго ў Менску 31 студзеня, са спасылкай на АБСЭ паведамляе інфармагенцтва БЕЛТА.

Дакумэнт уключае канкрэтныя пункты, якія павінны забясьпечыць рэалізацыю першачарговых крокаў, накіраваных на дээскаляцыю канфлікту.

Гаворка ідзе аб заключэньні пагадненьня аб неадкладным спыненьні агню і адводзе цяжкіх узбраеньняў ад лініі судакрананьня, як і было агаворана ў Менскім мэмарандуме ад 19 верасьня. «Таксама маецца на ўвазе магчымасьць неабмежаваных паставак прадметаў першай неабходнасьці і гуманітарнай дапамогі ў закранутыя канфліктам раёны Данецкай і Луганскай абласьцей, роўна як і рэальны прагрэс у пляне вызваленьня палонных», – паведамляе БЕЛТА са спасылкай на АБСЭ.

У АБСЕ ўдакладнілі, што дакумэнт быў канчаткова падрыхтаваны яшчэ 29 студзеня.

Між тым прадстаўніка самаабвешчаных ДНР і ЛНР пакінулі Менск да вечара пятніцы, абвінаваціўшы Кіеў у зрыве сустрэчы.

XS
SM
MD
LG