Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд амэрыканскага гораду Форт-Уэрт у штаце Тэхас пастанавіў вярнуць труну, у якой быў пахаваны меркаваны забойца прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі Лі Гарві Освальд, яго брату – Робэрту Освальду.

Лі Гарві Освальд быў застрэлены у лістападзе 1963 году, праз два дні пасьля забойства Кенэдзі. У 1981 годзе яго парэшткі эксгумавалі для экспэртызы, а затым пахавалі ўжо ў іншай труне.

Бюро рытуальных паслуг, якое займалася пахаваньнем, выставіла першую труну на аўкцыён, і ў сьнежні 2010 году яна сышла з малатка за 87,5 тыс. даляраў.

Робэрт Освальд падаў пазоў супраць пахавальнага бюро. Цяпер суд пастанавіў вярнуць труну брату Освальда і выплаціць яму кампэнсацыю ў памеры 87,5 тыс. даляраў.

Менскаму пэрыяду жыцьця Освальда, калі ён працаваў на заводзе «Гарызонт» прысьвечаная кніга Аляксандра Лукашука «Сьлед матылька», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG