Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 лютага: нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, стартуе маратон падтрымкі кнігарні «логвінаЎ»


Рака Убарць. Лельчыцкі раён. Аўтар Дзмітры Некрашэвіч.

Рака Убарць. Лельчыцкі раён. Аўтар Дзмітры Некрашэвіч.

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Сусьветны дзень водна-балотных рэсурсаў.

У ЗША адзначаюць Дзень сурка.

Старт «Маратону падтрымкі кнігарні логвінаЎ». Гэта будзе шэраг дабрачынных канцэртаў, літаратурных выступаў, пэрформансаў. 2 лютага «Маратон» распачнецца інсталяцыяй-пэрформансам «Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk». Месца правядзеньня: кнігарня «логвінаЎ» (Незалежнасьці, 37а). Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход — вольны.

У менскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў (пр. Газэты «Праўда», 11) адбудзецца прэм’ерны паказ спэктаклю «Абезательна нужно жить!» Тэатру моды «Шафа» Сашы Варламава. Падчас спэктаклю пакажуць унікальныя калекцыі дзіцячага моднага адзеньня, якія намалявалі маленькія мастакі ад 5 да 15 гадоў, а ўвасобілі ў жыцьцё маладыя беларускія дызайнэры. У стварэньні калекцыі ўдзельнічалі нароўні дзеці з інваліднасьцю і без яе. Пачатак а 19-й гадзіне.

Беларускі архіў вуснай гісторыі арганізуе конкурс відэа-інтэрвію «Памяць народу», які будзе праходзіць да 17 лютага. Прэзэнтацыі конкурсу пройдуць у Менску і ўсіх абласных гарадах краіны (у Магілёве — 2 лютага, Віцебску — 4 лютага, Гомелі — 7 лютага, Берасьці — 17 лютага). Апошні дзень прыёму відэа-інтэрвію — 15 сакавіка.

У гісторыі:

1348 — адбылася бітва на Стрэве паміж арміяй Тэўтонскага ордэну і злучанымі войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Смаленскага княства.

1386 — адбыўся зьезд польскай шляхты ў Любліне, дзе вялікага князя ВКЛ Ягайлу абралі каралём Польшчы

1886 — у ЗША упершыню афіцыйна сьвяткавалі Дзень сурка

1993 — Вацлаў Гавэл стаў першым прэзыдэнтам незалежнай Чэхіі

У памяці:

1494 — нарадзілася каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца, якая ўвайшла ў гісторыю Беларусі маштабнымі аграрнымі рэформамі.

1536 — нарадзіўся Пётар Скарга, езуіт, адметная фігура Контрарэфармацыі ў Рэчы Паспалітай, прапаведнік, першы рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1838 — нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, ідэоляг вызваленьня Беларусі, кіраўнік паўстаньня 1863-1864 гадоў.

1882 — нарадзіўся Джэймс Джойс, ірляндзкі паэт і пісьменьнік, аўтар знакамітага раману «Уліс», які на беларускую мову пераклаў наш калега Ян Максімюк.

1746 — памёр Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.

1983 — памёр Мікола Прашковіч, беларускі дысыдэнт, літаратуразнаўца, перакладчык

1996 — памёр Алесь Звонак, пісьменьнік, перакладчык, вязень сталінскіх турмаў.

Цытата:

«Не народ для ўраду, а ўрад для народу».

Кастусь Каліноўскі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG