Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мост у Крым пабудуе сябар Пуціна


Кампанія бізнэсмэна Аркадзя Ратэнбэрга прызначаная адзіным падрадчыкам праектаваньня і будаўніцтва моста з расейскай тэрыторыі ў Крым праз Керчанскі праліў.

Адпаведнае распараджэньне сёньня падпісаў прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў. Згодна з апублікаванаму на сайце расейскага ўраду дакумэнтам, кошт будоўлі складзе больш за 3 мільярда даляраў.

Будаўніцтва моста плянуюць завяршыць да канца 2018 году. Аркадзь Ротэнбэрг, які, як мяркуецца, уваходзіць у найбліжэйшае асяродзьдзе Ўладзіміра Пуціна, трапіў у санкцыйны сьпіс, складзены ЗША і краінамі Эўразьвязу ў сувязі з роляй Расеі ў крызысе ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG