Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ён гаварыў ужо сёмую гадзіну: пра тое, як ён любіць гуляць у алавяных салдацікаў і пра тое, як ён ненавідзіць гуляць у алавяных салдацікаў. Ён сьмяяўся, калі казаў пра любоў, і ўсе сьмяяліся разам зь ім. Ён пагражаў, калі казаў пра нянавісьць, і ўсе з разуменьнем ківалі. Адныя чулі толькі пра любоў, другія – толькі пра нянавісьць. Але ўсе, хто сабраўся яго паслухаць, перажывалі дзіўнае адзінства паміж сабой і зь ім. І яму ўжо хацелася абняць усіх – мы ж адна сям’я, незалежна ад розных поглядаў. Аднак нядобрае пачуцьцё вісела ў паветры і змушала іх да яднаньня. Іх усіх апанаваў невытлумачальны страх.

Антон Сяброўскі

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG