Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі ВПК пацьвердзіў словы Лукашэнкі пра беларускую зброю.

На парадзе ў Менску 9 траўня ўпершыню будуць прадстаўлены сродкі агнявога паражэньня беларускай вытворчасьці.

На вайсковым парадзе ў Менску 9 траўня ўпершыню будуць прадстаўленыя «ўзоры пэўных сродкаў агнявога паражэньня рознай далёкасьці». Пра гэта журналістам 30 студзеня ў Менску паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Сяргей Гурулёў.

«Гэта будзе зброя беларускай вытворчасьці для сухапутных войскаў, пакуль не для ВПС і СПА», — сказаў кіраўнік Дзяржкамваенпрама.

Па словах Гурулёва, новыя сродкі агнявога паражэньня распрацоўваюцца і вырабляюцца на прадпрыемствах абароннага сэктару эканомікі (ня толькі на прадпрыемствах сыстэмы ДВПК), у тым ліку з прыватным капіталам.

Як паведамляў БелаПАН, Аляксандар Лукашэнка 29 студзеня на прэс-канфэрэнцыі заявіў, што цяпер у Беларусі працуюць над тым, каб мець сваю зброю.

«Цяпер яна ў асноўным савецкая і расейская. А нам трэба мець добрую зброю, якая вельмі патрэбная цяпер, каб будучы агрэсар нават ня думаў ваяваць супраць Беларусі. Вось такія сыстэмы нам патрэбныя. І мы іх празь некалькі месяцаў будзем мець», — сказаў ён

XS
SM
MD
LG