Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі рубель працягвае завальвацца ў піке


Па выніках сёньняшніх таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель працягнуў сваё падзеньне.

Даляр ЗША цяпер каштуе 15 400 рублёў (плюс 40 рублёў), эўра дадаў адразу 100 рублёў, зафіксаваўшыся на адзнацы ў 17 440 рублёў. А вось расейскі рубель працягвае таньнець — сёньня ён палягчэў яшчэ на 1 пункт, з 224,5 да 223,5 беларускіх рублёў.

Раніцай у менскіх пунктах абмену валюты даляр куплялі ў межах 15 500–15 650 рублёў і прыблізна па такой жа цане прадавалі. Эўрапейская валюта ішла ў сярэднім па 17 500 рублёў. Можна не сумнявацца, што сёньня лічбы на некалькі дзясяткаў рублёў падрастуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG