Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква гатовая прафінансаваць Беларусь. Калі будзе цяжка


У Расеі пацьвердзілі ўчарашнія словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што там гатовыя «падставіць Беларусі плячо».

Падчас учорашняй прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка, гаворачы пра стан беларускай эканомікі, заявіў, што мае «цьвёрдыя дамоўленасьці з прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам Расеі»: маўляў, калі будзе вельмі цяжка, то Масква падставіць плячо.

Сёньня міністар фінансаў Расейскай Фэдэрацыі Антон Сілуанаў у інтэрвію амэрыканскай тэлекампаніі CNBC сказаў, што ў выпадку неабходнасьці магчымасьць фінансавай дапамогі Беларусі будзе разглядацца. Але ўдакладніў, што дзеля гэтага запатрабуюцца важкія прычыны:

«У выпадку крайняй неабходнасьці мы гатовыя разгледзець іх просьбу аб дапамозе», — заявіў Сілуанаў, дадаўшы, што эканоміка Беларусі шчыльна ўвязаная з расейскай.

Па словах чыноўніка, разам зь беларускімі калегамі экспэрты ведамства вывучаюць сытуацыю, якая цяпер складаецца на ўсясьветных рынках: «Мы аналізуем усе фактары, якія аказваюць уплыў на эканамічную сытуацыю ў абедзьвюх краінах — у прыватнасьці, санкцыі і падзеньне цэнаў на нафту. Такія перамовы сапраўды вядуцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG