Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акупацыйныя ўлады Крыма арыштавалі лідэра крымскіх татар


Cуд у Сімфэропалі прыняў рашэньне аб арышце да 19 лютага аднаго зь лідэраў Мэджлісу крымска-татарскага народа Ахтэма Чыйгоза.

Ён быў затрыманы напярэдадні паводле падазрэньня ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.

Так званы «пракурор» анэксаванага Расеяй Крыма Натальля Паклонская на пасяджэньні суду заявіла, што Чыйгоз абвінавачваецца паводле артыкулу «Арганізацыя масавых беспарадкаў», які прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін да 10 гадоў.

Паводле вэрсіі расейскага сьледзтва, 26 лютага 2014 года падчас дэманстрацыі крымскіх татараў ля будынка Вярхоўнай рады Аўтаномнай рэспублікі Крым — на заклік неўстаноўленых асоб адбыліся сутыкненьні, у выніку якіх загінулі два чалавекі. Паводле вэрсіі сьледства, маніфэстанты ўжылі сілу ў дачыненьні да актывістаў «Рускага адзінства» і самаабароны Крыма. Будынку парлямэнту быў нанесены матэрыяльны ўрон на суму больш за 600 тысяч рублёў.

Як паведамляла Радыё Свабода, 26 лютым мінулага года ў Сімфэропалі ў сутыкненьнях удзельнікаў двух мітынгаў — прыхільнікаў і праціўнікаў новых уладаў Украіны — пацярпелі не менш за 30 чалавек.

Калегі Чыйгоза лічаць яго затрыманьне палітычным ціскам і працягам рэпрэсій, адзначаючы пры гэтым, што адным з арганізатараў леташняга лютаўскага мітынгу быў цяперашні кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў.

На той момант Крым яшчэ ня быў анэксаваны Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG