Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікі фэстываль «вышыванкі» — гэтым разам пад Баранавічамі. У праграме: мова, сьпевы, кірмаш


31 студзеня з 12.00 да 24.00 пад Баранавічамі на тэрыторыі забаўляльнага комплексу і карчмы «Замак Зубра» пройдзе фэстываль беларускай культуры «Сьнежань».

31 студзеня з 12.00 да 24.00 пад Баранавічамі на тэрыторыі забаўляльнага комплексу і карчмы «Замак Зубра» пройдзе фэстываль беларускай культуры «Сьнежань».

Пра ідэю сьвята Радыё Свабода распавёў адзін з арганізатараў і арт-дырэктар забаўляльнага комплексу «Замак Зубра», дзе будзе адбывацца фэстываль, Андрэй Цяпін:

«Улетку ёсьць Купальле, вясною — Масьленіца, восеньню — Дажынкі. Мы вырашылі, што зіма несправядліва абдзеленая. Менавіта таму мы прыдумалі фэстываль „Сьнежань“ і вырашылі запрасіць на яго жыхароў горада і раёна. Галоўная тэма фэстывалю — гэта беларуская культура: музыка, танцы, рамёствы. Мы хочам паказаць што можна і трэба адпачываць па-беларуску, што ў нас ёсьць добрая і запатрабаваная музыка, вясёлыя гульні і выдатны хэндмэйд з нацыянальнай сымболікай. Што нечакана весела і прыемна сьпяваць беларускія песьні, танчыць пад беларускую музыку і бампэр для айфона з вышыванкай — гэта крута». — лічыць Андрэй Цяпін.

Паводле яго словаў, мерапрыемства атрымала шырокі рэзананс:

«Шмат людзей, калектываў і кампаній вырашылі падтрымаць нас і прыняць удзел. Конны клюб, фаер-шоў, рыцарскі клюб, лучнікі, хэнмэйдшчыкі, нянудныя курсы беларускай мовы „Мова нанова“, „Арт Сядзіба“ ды многія іншыя. Цікавасьць да мерапрыемства вельмі вялікая. І мы спадзяемся, што зможам правесьці яго на належным узроўні».​

Праграма сьвята насычаная і разнастайная. Напрыклад, «Арт Сядзіба» рыхтуе забаўляльную праграму з конкурсамі і падарункамі, а таксама беларускамоўны «Кліп-марафон» і караоке. Этна-гурт «VURAJ» і «Сьпеўны Сход» зладзяць музычна-забаўляльную праграму, навучаць сьпяваць беларускія песьні і танчыць. Адбудуцца пазнавальныя заняткі па беларускай мове для дарослых і дзяцей ад курсаў «Мова Нанова».

У праграме чакаюцца выступы рыцарскага клюбу «Шляхецкая Застава» і коннага клюбу «Троя», вогненнае шоў «Waidelott», дзіцячая анімацыя ад праекту «Дзіцячая пляцоўка».

На тэрыторыі комплексу разьмесьцяцца «Горад майстроў» — выстава продаж handmade-вырабаў з нацыянальнай сымболікай і ня толькі, каток і ледзяны боўлінг, міні-заапарк для дзяцей. Наведнікаў чакаюць гульні, майстар-клясы і жывая музыка. Карчма «Замак Зубра» рыхтуе адмысловае мэню з нацыянальнай кухняй.​

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG