Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці замірацца ў Менску Ўкраіна з Расеяй


Прэзыдэнцкая рэзыдэнцыя ў Менску, дзе праходзіла сустрэча кантактнай групы ў сьнежні 2014.

Прэзыдэнцкая рэзыдэнцыя ў Менску, дзе праходзіла сустрэча кантактнай групы ў сьнежні 2014.

Чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне адбудзецца ў пятніцу, 30 студзеня. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі МЗС Дзьмітры Мірончык.

«Кантактная група праінфармавала беларускі бок пра намер правесьці чарговую сустрэчу ў Менску 30 студзеня. Месца і дакладны час пакуль невядомыя. Але сустрэча не пачнецца раней за 12-ю гадзіну», — сказаў Дзьмітры Мірончык.

А вось Міністэрства замежных спраў Украіны пакуль не пацьвярджае інфармацыю пра дамоўленасьць аб правядзеньні сустрэчы трохбаковай кантактнай групы 30 студзеня ў Менску. Прадстаўнік МЗС Украіны Яўген Перабійніс украінскай службе Радыё Свабода сказаў:

«На дадзены момант мы пакуль ня можам пацьвердзіць інфармацыю пра дасягненьне канчатковых дамоўленасьцяў аб правядзеньні чарговага пасяджэньня трохбаковай кантактнай групы. Паводле інфармацыі, якую мы маем, трохбаковая кантактная група цяпер працягвае кансультацыі па ўзгадненьні ўсіх пытаньняў, зьвязаных з сустрэчай, у тым ліку па фармаце ўдзельнікаў», — адзначыў Перабійніс.

Апошні раз кантактная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расеі і АБСЭ сустракалася ў Менску 24 сьнежня 2014 году. Падпісаныя ў сталіцы Беларусі дамоўленасьці былі шмат разоў парушаныя. Паведамлялася, што яшчэ 16 і 23 студзеня меліся прайсьці перамовы ў Менску, але тады яны не адбыліся.

XS
SM
MD
LG