Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньняшнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра беларускую мову камэнтуе мовазнаўца, грамадзкі дзеяч Вінцук Вячорка:


Вінцук Вячорка

Вінцук Вячорка

«Кіраўнік дзяржавы фактычна зноў скарыстаў трыбуну для таго, каб прынізіць беларускую мову. Ён зноў паўтарыў тэзу пра тое, што яна няздольная абслугоўваць цэлыя галіны ведаў, такія, як фізыка альбо філязофія. Лішне казаць, што гэта антынавуковыя тэзы, што яны прыніжаюць усіх людзей, якім дарагая беларуская мова, якія ведаюць яе сапраўднае багацьце.

Лукашэнка сёньня зноў нагадаў сваю любімую байку пра нейкіх рускіх, якія сядзелі на нейкіх чамаданах пры нейкіх нацыяналістах у пачатку 90-х гадоў. Пры гэтым ён ня ведае значэньня слова «нацмены». Ён, відаць, думае, што гэта нейкія нацыянальныя супэрмэны, хоць гэта слоўца з часоў любімага ім Сталіна. Гэта – нацыянальная меншасьць. Відаць, менавіта такімі ён і хоча нас, беларусаў, бачыць.

Безумоўна, ніякія рускія на ніякіх чамаданах у Беларусі не сядзелі. Гэта няпраўда. Такім чынам, трэба сказаць, што гэты чалавек выкарыстаў сёньняшнюю трыбуну для распальваньня міжмоўных крыўдаў і міжнацыянальнай варожасьці».

Адказваючы на пытаньне БелАПАН, Лукашэнка, у прыватнасьці, сказаў, што падзеі ва Ўкраіне пачаліся «зь бязмозглай нацыянальнай палітыкі, і найперш з мовы… І я сёньня рады, што мне ў свой час давялося зьвярнуць галаву таму шалёнаму нацыяналізму, які быў на пачатку 90-х гадоў да майго прэзыдэнцтва і калі я стаў прэзыдэнтам».​

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG