Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Праблем хапае, але яны спароджаныя не намі»


Юры Дракахруст
Юры Дракахруст

Ва ўступным слове Аляксандар Лукашэнка вэрбальна абазначыў балянс паміж бакамі ў канфлікце ва Ўкраіне: назваў паўднёвую суседку «роднай краінай», ужыў прыняты ва Ўкраіне і ў праўкраінскіх колах выраз «ува Ўкраіне», аднак пры гэтым сказаў пра гістарычнае адзінства «трох братэрскіх народаў», якое нікому ня дадзена і не дазволена разбурыць. Паклоны зробленыя і ў адзін, і ў другі бок.

Двойчы ў прамове ўзгаданая тэма Другой сусьветнай вайны, было прыгадана, што 2014 год — год вызваленьня Беларусі ад нацысцкай акупацыі, 2015 год — год Перамогі. Вайна і перамога ў ёй — сыстэмаўтваральная каштоўнасьць беларускай афіцыйнай ідэалёгіі.

Было выразна падкрэсьлена, што ў цяперашняй складанай эканамічнай сытуацыі ў Беларусі (слова «крызіс» прамоўлена не было) вінаватыя выключна зьнешнія фактары: санкцыі адносна Расеі, контрасанкцыі Масквы. У адрозьненьне ад папярэдніх заяваў, дадаткова прыгаданыя фактары, якія паходзяць зь іншых краінаў — з Украіны (падзеньне эканомікі), з Казахстану (дэвальвацыя тэнге). Пасланьне народу: крызіс — гэта не ад унутраных прычынаў, у нас усё добра, але мы залежныя ад сьвету. «Праблемаў хапае, але яны спароджаныя ня намі».

Цікавы зварот да журналістаў — выказвайце свае пункты гледжаньня. Гэта — лісьлівасьць да журналістаў (вы — самая сьвядомая частка грамадзтва), а акрамя таго, трактоўка прэсавай канфэрэнцыі як квазі-парлямэнту: вось слова народа (з вуснаў журналістаў), а больш народу і ня трэба гаварыць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG