Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Захад павінен дапамагчы Ўкраіне абараніць сябе», — такі рэдакцыйны артыкул публікуе Financial Times напярэдадні прызначанай на чацьвер экстранай сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ, прысьвечанай сытуацыі ва Ўкраіне.

ВВС у штодзённым аглядзе брытанскай прэсы адзначае пільную ўвагу да расейска-ўкраінcкага канфлікту.

На думку аднаго з самых уплывовых выданьняў Financial Times, ЗША і хаўрусьнікі павінны неадкладна ўзброіць Украіну, каб перадухіліць расейскую агрэсію.

«Прарасейскія баевікі вядуць шырокамаштабны наступ супраць украінскай арміі адразу на некалькіх франтах. Не павінна быць ніякіх сумневаў, што падобная актывізацыя баявых дзеяньняў ажыцьцяўляецца па загадзе расейскага лідэра», — лічыць Financial Times, падкрэсьлівачы, што дыпляматычныя шляхі і санкцыі ня ў стане стрымліваць прэзыдэнта Пуціна ад эскаляцыі ваеннага канфлікту.

«У сьвятле апошняга наступу міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу абмяркуюць у Брусэлі неабходнасьць увядзеньня больш жорсткіх фінансавых санкцый. Больш сьмелы крок — прадастаўленьне Кіеву ўзбраеньня, — лічыць газэта. — Аднак у гэтым выпадку ЗША і хаўрусьнікі павінны дзейнічаць вельмі абачліва. Узбройваць Украіну неабходна, але даваць ёй толькі абарончае, і ні ў якім разе ня цяжкае наступальная ўзбраеньне», — разважае Financial Times.

XS
SM
MD
LG