Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мне ўдалося зьвярнуць галаву агалцеламу нацыяналізму (ЖЫВЫ БЛОГ)

абноўлена

Лукашэнка дае прэс-канфэрэнцыю з удзелам незалежных журналістаў. Магчымасьць задаць пытаньне кіраўніку дзяржавы атрымалі 260 журналістаў.

16:52 29.1.2015

Людміла Бурава, "Строительная газета". Пытаецца, ці будзе будаўніцтва жытла прыярытэтным.​

Лукашэнка кажа, што мільёнаў 5 квадратных мэтраў жытла сёлета будзе пабудавана. Гэта нямала. Інфраструктурныя аб'екты таксама будавацца будуць, у прыватнасьці, другая кальцавая дарога. Узгадвае АЭС, завод беленай цэлюлёзы, завод шпалернай паперы. Кажа, што ў новыя аб'екты "ўлазіць" ня будзем. Прыярытэт – жытлу, калі людзі хочуць будаваць – няхай будуюць. "Нядбайных" прыватнікаў выкінулі з рынку, засталіся дзяржаўныя.​

Кажа, што не пацерпіць бардаку ў будаўніцтве, які быў у апошнія гады, што новы міністар і прэм'ер самі пойдуць працаваць на цэмэнтны завод, калі не навядуць парадак. Абяцае паадкручваць галовы будаўнікам. "Што ні будаўнік – то праблема".

16:35 29.1.2015

Раіць Сярэдзічу супакоіцца. Кажа, што "шманае і цярзае" міністра абароны і войска, трэці раз рэфармуе армію. Паўтарае, што "ня дай Бог нам ваяваць з Расеяй".​

Абяцае Сярэдзічу пры канцы лютага пагаварыць.​

16:33 29.1.2015

16:33 29.1.2015

Лукашэнка кажа, што ня хоча ўдзельнічаць у перадвыбарчых баталіях. Народ і так ведае, што робіць прэзыдэнт. Пераводзіць размову ў рэчышча бясьпекі. Абяцае прыслаць на абмеркаваньне Мяжуева, дзяржсакратара Рады бясьпекі. Зноў паўтарае, што мы – не Ўкраіна, і ўлада не дапусьціць тых памылак, якія Ўкраіна зрабіла. Згадвае Зянона Пазьняка, кажа, што не з таго пачаў, крычаў: «Мова, мова...» Сьцьвярджае, што мы так не падставімся, як Украіна. Кажа, што баіцца толькі аднаго: калі мы будзем ваяваць на Ўсходзе, зьбяром усю «дрэнь» з усяго сьвету, якая зарабляе на вайне. Адтуль яны папаўзуць у Расею і да нас. Але калі да нас прыйдуць зь мячом, мы адкажам тым жа. Узгадвае 1941 год, калі прытупілі пільнасьць.

16:30 29.1.2015
Віталь Цыганкоў: Сярэдзіч - старая гвардыя, таму выступіў годна

16:25 29.1.2015

Лукашэнка абяцае прыняць Сярэдзіча.

І просіць дакладваць яму, што робіцца ў «Народнай Волі». Просіць, каб у тэчку яму пастаянна ўкладалі гэтую газэту.​

Кажа, што былі вострыя матэрыялы, ён накіроўваў туды сына, а людзей там не было. Але ня памятае канкрэтных выпадкаў. Узгадвае, што знае Сярэдзіча 30 гадоў.

Сярэдзіч кажа пра дзясятак «Народных Воль». Лукашэнка жартуе: «Ну, ты накаркай мне яшчэ дзесяць “Народных Воль”. Мне адной хопіць». Кажа, што «Народная Воля» прадаецца ў Адміністрацыі прэзыдэнта.​

Сярэдзіч просіць міністра Ананіч прыслаць на практыку ў «Народную Волю», бо яна ня мае журналісцкай практыкі. Лукашэнка адказвае, што лепш у «Советскую Белоруссию».

16:18 29.1.2015

Ёсіф Сярэдзіч кажа, што не ішоў змагацца зь міністрам інфармацыі. Але давядзецца. Кажа пра тое, што даў выступіць гаротнай жанчыне з адкрытым лістом, якая распавядае, што робіцца ў рэгіёне, як паводзяць сябе мясцовыя спэцслужбы, чынавенства. Галоўны доктар не прыкрыў п'яных супрацоўнікаў спэцслужбаў. Яны гнояць у турме. Я даў магчымасьць выказацца жонцы. А новы міністар, якая яшчэ крэсла сваё не асвоіла, шле мне папярэджаньне. Ня той выпадак, калі трэба ганяцца за галоўным рэдактарам...​

Кажа пра другое папярэджаньне. Публіцыст Калінкіна напісала артыкул пра ЭАЭС, выказалася. У папярэджаньні – Калінкіна можа нанесьці шкоду дзяржаўным інтарэсам. Праз 46 дзён улады схамянуліся. Вось такіх папярэджаньняў набралася больш за 20.​

Запрасіў усіх на 25-годзьдзе «Народнай Волі» 7 ліпеня. Сказаў, што пакуль Сярэдзіч жыве, газэта будзе выходзіць.

Перайшоў да пытаньня. Цытуе словы Лукашэнкі – прапанова сесьці ўсім за круглы стол. Кажа, што настаў той час. Кажа, што сытуацыя надзвычай складаная. То з аднаго боку, то з другога насоўваецца небясьпека. У адных суседзяў вайна... Эканоміка краіны не вытрымлівае тых выпрабаваньняў, якія зваліліся на яе. Пытаецца: калі "здравомыслящие люди" сядуць за круглы стол? Кажа, што любая канфрантацыя зараз – пагібель для Беларусі. Кажа, што чыноўнікі не разумеюць шмат якіх рэчаў. Просіць Лукашэнку знайсьці магчымасьці прыняць яго асабіста.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG