Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская дэлегацыя спыніла кантакты з Парлямэнцкай Асамблеяй Рады Эўропы


Аляксей Пушкоў

Аляксей Пушкоў

Расейская дэлегацыя пакідае Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы і спыняе ўсе кантакты з Асамблеяй да канца сёлетняга году. Пра гэта заявіў кіраўнік дэлегацыі РФ Аляксей Пушкоў.

Гэта адбылося ў сувязі з тым, што ПАРЭ зноў пазбавіла расейскую дэлегацыю асноўных паўнамоцтваў — права галасаваць і ўдзельнічаць у працы некаторых кіруючых органаў Асамблеі. Гэта рашэньне дзейнічае да красавіцкай сэсіі. Адпаведная рэзалюцыя прынятая на пасяджэньні ПАРЭ ў сераду.

У красавіку летась у сувязі з анэксіяй Расеяй Крыму расейская дэлегацыя ў ПАРЭ была пазбаўленая большасьці сваіх паўнамоцтваў у Асамблеі (права голасу, а таксама права на ўдзел у пасяджэньнях статутных органаў і ў маніторынгавай дзейнасьці). Расейская дэлегацыя палічыла такія меры дыскрымінацыйнымі і датэрмінова пакінула красавіцкую сэсію ПАРЭ. З тых часоў да канца мінулага году дэлегацыя Расеі ня ўдзельнічала ў наступных сэсіях, паведамляе «Інтэрфакс».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG