Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мішэль Абама зноў парушыла традыцыі. ФОТА


Барак Абама з жонкай у Эр-Рыядзе на сустрэчы з каралём Салманам
Барак Абама з жонкай у Эр-Рыядзе на сустрэчы з каралём Салманам

Барак Абама разам з жонкай Мішэль Абамай адправіўся ў Эр-Рыяд, на сустрэчу з новым каралём Савудаўскай Аравіі Салманам. Гэтым разам вялікую ўвагу прыцягнуў факт адмовы першай лэдзі ЗША выканаць традыцыі краіны, піша The Wasington Post.

Насуперак мясцовай традыцыі, Мішэль Абама не пакрывала галаву хусткай, зьяўляючыся на людзях. Гэтая тэма стала папулярнай у мясцовым сэгмэнце сацыяльных сетак. Пры гэтым некаторыя карыстальнікі сацыяльных сетак адзначаюць, што падчас знаходжаньня ў Інданэзіі першая лэдзі пакрывала галаву.

Мішэль Абама ў Інданэзіі
Мішэль Абама ў Інданэзіі

Варта адзначыць, што ні папярэдніца Мішэль Абамы — Лора Буш, ні былая дзяржсакратар Хілары Клінтан у свой час таксама не пакрывалі галавы.

У 2010 годзе Мішэль Абама вельмі зьбянтэжыла інданэзійскага міністра сувязі і масавых камунікацый Інданэзіі Ціфатула Сэмбірынга, працягнуўшы руку для прывітальнага поціску. «Яна прымусіла мяне паціснуць ёй руку», — апраўдваўся міністар перад адзінаверцамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG