Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазоў мінюста Расеі аб ліквідацыі «Мэмарыялу» адхілены


Вярхоўны суд Расеі адхіліў пазоў міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі праваабарончага таварыства «Мэмарыял» у сувязі з выяўленымі ў ходзе праведзеных раней праверак парушэньнямі.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове судзьдзі Алы Назаравай. Як адзначае Інтэрфакс, сёньня суд зачытаў толькі рэзалютыўную частку свайго рашэньня, матывы, якімі ён карыстаўся, пакуль застаюцца невядомымі.

Раней сёньня прадстаўнік мінюста заявіў, што міжнароднае гісторыка-асьветніцкае, праваабарончае і дабрачыннае таварыства «Мэмарыял» ліквідавала ўсе выяўленыя парушэньні, аднак мінюст ня стаў адклікаць свой пазоў аб ліквідацыі таварыства і пакінуў пытаньне аб далейшым разглядзе справы на меркаваньне суду.

У верасьні летась мінюст зьвярнуўся ў Вярхоўны суд Расеі з пазовам аб ліквідацыі «Мэмарыялу» у сувязі з выяўленымі парушэньнямі ў дзейнасьці арганізацыі, у прыватнасьці ў яе структуры. Праваабаронцы тады назвалі беспадстаўнымі прэтэнзіі мінюста да таварыства «Мэмарыял». 22 лістапада на канфэрэнцыі рэгіянальных арганізацый «Мэмарыял» былі ўнесеныя зьмены ў статут арганізацыі ў сувязі з прэтэнзіямі мінюста.

XS
SM
MD
LG