Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольны агент Ісаеў: хацеў бы размаўляць па-беларуску


Сярод іншага ў інтэрвію газэце «Прессбол» Валерый Ісаеў закрануў тэму беларускай нацыянальнай ідэі:

«Так, у гэтай тэме я цяпер глыбока. Чаму пісаў на „мове“? У мяне ж ёсьць вочы і вушы, шмат сяброў у Беларусі, у Расеі, ва Ўкраіне. Адразу кажу: не знаходжуся ў якіх-небудзь партыях, арганізацыях або саюзах. Проста так успрымаю сытуацыю. За апошнія гадоў пяць моцна зьмяніўся. Я хачу жыць у незалежнай Беларусі. Напэўна, на „тры“ беларускую мову ведаю. Цяжка сябе прывучыць, але сёньня хацеў бы гаварыць на ёй. І дзякуй спадару Пуціну, што ён дапамагае нашай краіне, — колькасьць такіх людзей, як я, расьце. Тых, хто ўсё больш і больш разумее, што іх радзіма — Беларусь, што ёсьць беларуская мова».

XS
SM
MD
LG