Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ліквідуюць найстарэйшую праваабарончую арганізацыю


Вярхоўны суд Расеі разгледзіць пытаньне аб ліквідацыі арганізацыі «Мэмарыял».

Вярхоўны суд Расеі сёньня разгледзіць пазоў Мінюста краіны аб ліквідацыі расейскага гісторыка-асьветніцкага і дабрачыннага таварыства «Мэмарыял».

Раней у судзе прадстаўнік Мінюста пацьвердзіла, што фондам былі прадстаўленыя дакумэнты аб зьмене статута, аднак прэтэнзіі ў ведамства да фонду захоўваюцца, паведамляе ТАСС.

Так, па словах прадстаўніка пазоўніка, «Мэмарыял» усё яшчэ не пацьвердзіў сваю сфэру дзейнасьці, а новы статут фонду ня ўлічвае зьмены ў Грамадзянскім кодэксе Расеі, якія ўступілі ў сілу 1 верасьня 2014 года.

У сьнежні 2012 года ў ходзе плянавай праверкі на адпаведнасьць дзейнасьці «Мэмарыялу» статутным мэтам і дзейнаму заканадаўству Мінюст устанавіў, што «ў арганізацыі адсутнічае агульнарасейскі статус, не пацьверджанае дакумэнтальна вядзеньне статутнай дзейнасьці, а таксама ёю не выконваюцца палажэньні ўласнага статута». У сувязі з гэтым ведамства вынесла пісьмовае папярэджаньне, якое абавязвае ліквідаваць парушэньні да 30 ліпеня 2013 года.

«Мэмарыял» — заснаваны ў 1989 годзе рух, асноўнай задачай якога першапачаткова было захаваньне памяці пра палітычныя рэпрэсіі ў нядаўнім мінулым СССР. Цяпер гэта садружнасьць дзясяткаў арганізацый у Расеі, Беларусі, Нямеччыне, Італіі, Францыі, Казахстане, Латвіі, Украіне, якія вядуць дасьледчую, праваабарончую і асьветніцкую працу.

«Мэмарыялам» створаныя агульнадаступныя музэйныя калекцыі, дакумэнтальныя зборы, спэцыялізаваныя бібліятэкі. Па ініцыятыве «Мэмарыялу» ўсталяваны Салавецкі камень на Лубянскай плошчы ў Маскве і мноства помнікаў у самых розных кутках былога СССР.

XS
SM
MD
LG